Плануецца, што 8 кастрычніка ў Маскве беларускі лідар прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД.
Парадак дня саміту вельмі шырокі. Чакаецца, што лідары краін Садружнасці разгледзяць пытанні, звязаныя з забеспячэннем бяспекі, сферай высокіх тэхналогій, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным супрацоўніцтвам.
Праграмай рабочага візіту Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны мерапрыемствы ў рамках нефармальных зносін лідараў краін СНД.