Згодна з праектам Падатковага кодэкса даходамі па аперацыях з лічбавымі знакамі (токенамі) па іх набыцці (здабычы, атрыманні), размяшчэнні, адчужэнню (перадачы) прызнаюцца любыя віды даходаў, атрыманыя ад такіх аперацый, у тым ліку ад майнiнга, абмену токенаў на іншыя токены, адчужэннi за беларускія рублі, замежную валюту, электронныя грошы.
Не трэба будзе плаціць падаходны падатак з фізічных асоб, калі даходы атрыманы па аперацыях з токенамі, у тым ліку па іх набыцці і (або) рэалізацыі, створанымі рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій і (або) праз рэзідэнтаў ПВТ; па аперацыях з токенамі, здзейсненымi праз рэзідэнтаў ПВТ (калі яны ажыццяўляюць неабходны від дзейнасці). Таксама аб'ектам падаткаабкладання не будуць лічыцца даходы ад дзейнасці па майнiнгу, ад абмену токенаў на іншыя токены (акрамя незаконнай і забароненай дзейнасці) і калі токены атрыманы ў выніку дарэння або ў выглядзе спадчыны ад фізічных асоб.
Падлягаючыя падаткаабкладанню даходы ад аперацый, атрыманыя ў натуральнай форме ў выглядзе токенаў, пералічваюцца ў беларускія рублі па афіцыйным курсе беларускага рубля да токенаў, устаноўленаму Нацыянальным банкам на дату фактычнай перадачы, а пры немагчымасці вызначэння такой даты — на дату здзяйснення аперацыі.