Згодна з праектам дакумента, прапануецца павысіць стаўкі транспартнага падатку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі масай да 1,5 т — з Br66 да Br70; больш за 1,5 т, але не больш за 1,75 т — з Br87 да Br92; больш за 1,75 т, але не больш за 2 т — з Br110 да Br116, больш за 2 т, але не больш за 2,25 т — з Br131 да Br138; больш за 2,25 т, але не больш за 2,5 т — з Br153 да br161; больш за 2,5 т, але не больш за 3 т — з br174 да br183; больш за 3 т — з Br240 да br253. Павышэнне ставак таксама мяркуецца для прычэпаў, грузавікоў, матацыклаў.
У праекце дакумента прапісаныя таксама новыя стаўкі транспартнага падатку для арганізацый.