Лукашэнка даручыў вярнуцца да праграмы па развіцці Палесся

04.10.2024

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вярнуцца да праграмы па развіцці Палесся. Пра гэта ён заявіў па прыбыцці ў Пінскі раён, перадае карэспандэнт.

"Калісьці мы падступаліся да Палесся. І была прынята праграма па адраджэнні Палесся. Як у нас, у чыноўнікаў, бывае: паварушыліся туды-сюды і на гэтым скончылі. Нешта зрабілі, нешта не. Трэба вярнуцца да гэтага пытання. І не распыляць сродкі. Ураду каманду даў, каб мы сканцэнтраваліся на нейкіх буйных праектах і накіроўвалі туды сродкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

pvestnik.by