Палачане прынялі ўдзел у III пазачарговай канферэнцыі Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь"

04.10.2024

У Віцебску прайшла III пазачарговая канферэнцыя Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь".

Сярод ганаровых гасцей - старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Дзмітрый Дзямідаў.

На маштабным форуме падвялі вынікі работы і агучылі прыярытэтныя задачы на бліжэйшую будучыню. У прыватнасці, забяспечыць актыўнае ўзаемадзеянне з органамі ўлады па пытаннях удзелу партыйцаў у праводзімых у рэгіёне палітычна і грамадска значных мерапрыемствах. Сярод іншых задач - штомесячная работа грамадскіх прыёмных, удзел у рэалізацыі праекта "Партыйная школа", ва ўсіх раёнах прадоўжыць рэалізацыю цыкла дзіцячых патрыятычных фестываляў "Любоў да роднай Беларусі з дзяцінства".

Прыемны момант канферэнцыі - Падзякай Савета Віцебскага абласнога Савета Беларускай партыі "Белая Русь" узнагароджаны Ірына Дзёмінава, старшыня Полацкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь", Аляксандр Фелісаў, дырэктар філіяла "Полацкводаканал" УП "Віцебскаблводаканал"

pvestnik.by