4 кастрычніка 1498 Полацк атрымаў права на самакіраванне — Магдэбургскае права

04.10.2024

4 кастрычніка 1498 Полацк атрымаў права на самакіраванне — Магдэбургскае права

Як вядома, Магдэбургскае права ператварала населеныя пункты ў самастойныя тэрытарыяльна-грамадскія і эканамічныя адзінкі, здольныя самастойна вырашаць свае праблемы, гэта значыць без прыцягнення чыноўнікаў, якіх бы прызначаў вярхоўны ўладар (кароль, князь, герцаг і інш.).

Магістрат прымаў актыўны ўдзел у сацыяльным і эканамічным жыццi горада, рэгуляваў пытанні падаткаабкладання і маёмасных правоў, разглядаў грамадзянскія пазовы і судовыя справы. Акрамя таго, атрыманы прывілей істотна абмяжоўваў правы іншаземных купцоў на карысць полацкіх і пацвярджаў права апошніх на бяспошлінны гандаль на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама ўсталёўваліся дні вялікіх двухтыднёвых полацкіх кірмашоў, якія праходзілі з дня святога Якуба, на Вадохрышча і на Вялікдзень.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацка з набыццём Магдэбургскага права атрымала дадатковы стымул, што прывяло да значнага павелічэння гандлёвых і фінансавых абаротаў.

pvestnik.by