4 кастрычніка – Сусветны дзень абароны жывёл

04.10.2024

4 кастрычніка штогод адзначаецца Сусветны дзень абароны жывёл. Гістарычна гэтая дата - дзень скону Святога Францыска, заснавальніка аднайменнага манаскага ордэна, і святога-апекуна жывёл і навакольнага асяроддзя.

У Беларусі Сусветны дзень абароны жывёл афіцыйна не святкуецца, аднак, дзякуючы акцыям, гутаркам, сустрэчам, прэзентацыям, валанцёрскім рухам, якія праходзяць у гэты дзень, аб'ядноўваюцца намаганні людзей у захаванні жывёльнага свету нашай краіны.

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь - найбольш шырока выкарыстоўваемы ў сферы аховы прыроды дакумент, які змяшчае спіс рэдкіх і знаходзячыхся пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі відаў дзікіх жывёл.

Па дадзеных Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь унесена 189 відаў жывёл, з якіх 17 знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення.

Задумайцеся:

- 3 віды жывёл знікаюць з твару зямлі кожную гадзіну;

- ¼ усіх відаў флоры і фауны нашай планеты перастануць існаваць у бліжэйшы час;

- 70% сусветных запасаў рыбы знаходзяцца на мяжы знікнення з-за яе празмернага вылаву;

- 35% усіх відаў марскіх жывёл ужо бясследна зніклі з твару зямлі.

За апошнія 25 гадоў біялагічная разнастайнасць Зямлі скарацілася на 1/3.

У свеце існуе мноства дзён, у тым ліку міжнародных і прынятых афіцыйна, звязаных з праблемамі жывёл. Значэнне ж 4 кастрычніка ў тым, што Сусветны дзень абароны жывёл не факусуюць на нейкім асобным аспекце або праблеме аднаго вiду. Дзень заклікае зірнуць на пытанне ў цэлым: жорсткае абыходжанне з гадаванцамі, выкарыстанне жывёл у сельскай гаспадарцы, лабараторных жывёл, рэдкіх і знікаючых відах і г. д.

Свята звяртаецца да кораня праблемы: жывёлы - гэта жывыя і адчуваючыя істоты, і яны вартыя пражыць шчаслівае жыццё.

 

Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя

прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя