У перыяд правядзення акцыі праваахоўнікамі будуць арганізаваны выступленні ў працоўных калектывах, навучальных установах, наведваннi па месцы жыхарства адзінокіх пажылых людзей, якія з'яўляюцца самай уразлівай ахвярай.
Супрацоўнікі міліцыі наведаюць месцы масавага збору людзей, аб'екты сацыяльнай інфраструктуры, раскажуць жыхарам аб распаўсюджаных схемах падману, у прыватнасці, аб махлярстве з банкаўскімі картамі, фішынгавых нападах, а таксама пры куплі тавараў або паслуг у Інтэрнэце.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі РАУС нададуць фактам махлярства з удзелам ілжэсупрацоўнікаў банкаў, праваахоўных органаў і просьбам перавесці свае грошы на "бяспечныя рахункі".
У цяперашні час статыстыка такая, што з пачатку года ў Полацкім рэгіёне ўзбуджана 149 крымінальных спраў па лініі кіберзлачынстваў.
Начальнік АПК
Полацкага РАУС.