Наталля Барадулькіна, старшыня Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў:
— Наш народ, які прайшоў мноства выпрабаванняў, як ніхто іншы шануе мірнае неба, упэўненасць у будучыні і незалежнасць сваёй краіны. Дзень народнага адзінства сімвалізуе ідэю нацыянальнай згоды і згуртаванасці грамадства, у якім усе мы, грамадзяне Беларусі, з'яўляемся адным народам, з агульнай гістарычнай мінулай і агульнай будучыняй.
У нашай цудоўнай краіне пражываюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, але ўсе мы — адзін народ . Мы - беларусы! Давайце памятаць пра гэта і ганарыцца сваёй Радзімай!
Міхаіл Чарневіч, дэпутат Полацкага раённага Савета дэпутатаў па Фрунзенскай акрузе №12, намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ "Полацкі малочны камбінат":
— Быць патрыётам важна для кожнага з нас. Асабліва актуальна гэта сёння, калі ў свеце так неспакойна. Мы павінны жыць у нашай краіне як моцная, дружная і мірная сям'я, быць апорай адзiн для аднаго. Кожны павінен памятаць, што ён — неад'емная частка народа і Радзіма ў нас адна.
Дзень народнага адзінства закліканы яшчэ мацней згуртаваць нашых людзей, нагадаць аб тым, што толькі разам мы можам пераадолець усе цяжкасці, каб жыць у самастойнай, суверэннай дзяржаве. Гэта свята стала асновай кансалідацыі грамадства і паспяховага развіцця роднай Беларусі на гады наперад.
Леанід Батура, дэпутат Віцебскага абласнога, Полацкага раённага Саветаў дэпутатаў, дырэктар філіяла "ДСУ №2 ААТ "ДСТ №1 г. Віцебск":
- Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў. Мы, беларусы, - адзіная нацыя. І калі мы адзіныя, нам не страшныя ніякія выпрабаванні, бо што не пад сілу аднаму, то можна зрабіць разам. І пачынаць трэба з малога: выхавання ў сям'і, павагі да людзей, добрасумленнай працы на сваіх месцах. Неабходна шанаваць сваю гісторыю, традыцыі, якія адстойвалі нашы продкі ў барацьбе за незалежнасць. Агульная задача — зберагчы тое, што маем, і садзейнічаць далейшаму росквіту Беларусі.