Вяшчанне праграмы будзе ажыццяўляцца ў складзе абавязковага агульнадаступнага пакета праграм. Эфірнае вяшчанне абавязковых агульнадаступных праграм на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе ажыццяўляцца ў 1-м і 2-м тэлевізійных мультыплексах у адкрытым (незакадзіраваным) выглядзе. Вызначаны пералік і паслядоўнасць абавязковых агульнадаступных праграм у складзе мультыплексаў:
1 мультыплекс: "Беларусь 1", "АНТ", "СТВ", "Мір", "Першы інфармацыйны", "Расія-Беларусь", "НТВ-Беларусь", "Беларусь 3";
2 мультыплекс: "Беларусь 5", "Беларусь 2".
Для захавання магчымасці прагляду існуючых і новай тэлевізійных праграм з 17 верасня 2024 года магчыма спатрэбіцца пераналадзіць выкарыстоўваемае прыёмнае абсталяванне (лічбавы тэлевізар, лічбавую тэлевізійную прыстаўку і да т.п.) – зноўку ўключыць пошук праграм.
Дадатковую інфармацыю і кансультацыю можна атрымаць у сэрвісных цэнтрах РУП "Белтэлекам" або тэлефонным цэнтры абслугоўвання кліентаў РУП "Белтэлекам" па нумары 123.
Даведачная інфармацыя:
Азнаёміцца з картамі ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь эфірным лічбавым тэлевізійным вяшчаннем можна на сайце РУП "Белтэлекам" па наступнай спасылцы: