Больш за 100 навучэнцаў полацкіх каледжаў прыйшлі на стадыён "Хімік", каб далучыцца да спорту.
У якасці вядучай зарадкі выступіла трэнер міжнароднага класа, інструктар-метадыст Полацкага раённага ФСК "Прыдзвінне" Вікторыя Незгадзiнская.
Музыка і простыя рухі падарылі дзяўчатам і юнакам зарад бадзёрасці і пазітыву. І добры настрой на ўвесь наступны тыдзень ім цяпер забяспечаны.
А ў завяршэнні спартыўнай раніцы рабяты далучыліся да віншавальнага чэленджу і запісалі дынамічнае відэа, прысвечанае Дню народнага адзінства.