Удзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Профі" наведаюць Полацк

13.09.2024

Удзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Профі" наведаюць Полацк

17 верасня стартуе рэспубліканскі маладзёжны праект "Аўтацягнік #Беларусь. Моладзь. Профі". У праекце прыме ўдзел моладзь з розных куткоў Беларусі і Расіі.

На працягу 7 дзён удзельнікаў чакае шэраг дабрачынных, экскурсійных, адукацыйных, спартыўных, культурных і грамадска-карысных мерапрыемстваў па маршруце: Мінск – Слуцк – Тураў – Мазыр – Жлобін – Рагачоў – Светлагорск – Бабруйск – Старыя Дарогі – Жылічы – Боркі – Александрыя – Горкі – Орша – Полацк – Шчучын – Ваўкавыск – Брэст.

https://www.pvestnik.by