Старт мерапрыемству быў дадзены ля падножжа Кургана Неўміручасці, дзе ўдзельнікі ўсклалі кветкі, аддаўшы даніну памяці і павагі абаронцам Айчыны.
Не менш значным стала наведванне месца расстрэлу ў гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў, якое было выяўлена ў ходзе правядзення 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам палявых пошукавых работ.
Далей удзельнікі наведалі філіял "Вясна-энерга", Полацкую ЦЭЦ, цэнтр банкаўскіх паслуг № 216 ААТ "Беларусбанк" і Полацкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі.