Пры правядзенні палявых мерапрыемстваў асаблівая ўвага надаецца населеным пунктам, садовым таварыствам, гаражным кааператывам, месцам адпачынку і вадаёмам, якія прымыкаюць да ляснога фонду, месцам збору ягад. Работнікамі дзяржаўнай лясной аховы Полацкага лясгаса праводзяцца прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі аб часовых абмежаваннях і забаронах на наведванне тэрыторый ляснога фонду і ўезд у іх аўтатранспарту, аб захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд, аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках.
У адпаведнасці з артыкулам 16.21 КоАП Рэспублікі Беларусь парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычыненне шкоды цягне накладанне штрафу да дванаццаці базавых велічынь, у выпадку знішчэння або пашкоджання лесу альбо тарфянікаў – накладанне штрафу да трыццаці базавых велічынь і пакрыццё нанесенай шкоды.
Просім грамадзян свядома паставіцца да ўвядзення часовай забароны і ўстрымаюцца ад наведвання лесу.
Інжынер па ахове і абароне лесу Полацкага лясгаса
Анатоль Пестун.