У Полацку прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

11.09.2024

Сёння ў Полацку прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Пасяджэнне калегіі адкрыў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксей Герояў, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзядзела.

Ігар Марковіч вітаў удзельнікаў мерапрыемства, пажадаўшы плённай працы на Полацкай зямлі. Госці ўсклалі кветкі да помніка вызваліцелям Полацка. Далей удзельнікі мерапрыемства наведалі аг. Жарнасекі Полацкага раёна.

На базе пляцоўкі, дзе функцыянуюць ачышчальныя збудаванні, адбылася прадметная размова на тэму забеспячэння насельніцтва чыстай вадой. Генеральны дырэктар УП "Віцебскаблводаканал" Аляксей Хвалько далажыў аб тым, якая работа праводзіцца ў рамках рэалізацыі падпраграмы "Чыстая вада" Дзяржаўнай праграмы Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2021-2025 гады ў Віцебскай вобласці.

Таксама з выездам на месца разглядаецца ход будаўніцтва "Наваполацкага рэгіянальнага комплексу па абыходжанні з ЦКА", які размешчаны ў 5 км на поўдзень ад Наваполацка, недалёка ад аўтадарогі Р14 у напрамку Полацк-Мiёры-Браслаў.

У другой частцы праграмы на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай пройдзе пленарнае пасяджэнне калегіі.

https://www.pvestnik.by