Інфармуем насельніцтва аб усталяванні ў г. Полацку па вул. Тросніцкай,1 (Крама "Любімы") банкамата ААТ ААБ "Беларусбанк" знешняга выканання, без функцыі прыёму наяўных грашовых сродкаў, з функцыяналам інфакіёска і пашыраным пералікам аперацый:
- выдача наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях;
- плацяжы з дапамогай банкаўскай плацежнай карткі, уключаючы плацяжы ў АРІП;
- папаўненне ўкладаў у беларускіх рублях і ў замежнай валюце;
- перавод грашовых сродкаў;
- падключэнне паслуг і сэрвісаў ААТ "ААБ Беларусбанк";
- змена ПІН-кода.