Полацкі РАУС звяртаецца да ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі чыгуначнага транспарту, з пераканаўчай просьбай запомніць і няўхільна выконваць правілы бяспекі на чыгуначным транспарце.
- Самае галоўнае - пераходзіць і пераязджаць чыгуначныя пуці толькі ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.
- Калі Вам даводзіцца перасякаць неахоўваемы пераезд, уважліва сачыце за сігналамі, якія падаюцца тэхнічнымі сродкамі і чыгуначнікамі, пераканайцеся, што ў зоне бачнасці няма надыходзячага цягніка.
- Катэгарычна забараняецца праходзіць па чыгуначным пераездзе пры забараняючым сігнале святлафора пераязной сігналізацыі незалежна ад палажэння і наяўнасці шлагбаўма.
Паважаныя бацькі! Тлумачыце дзецям правілы бяспекі на чыгунцы, бо яны не заўсёды здольныя правільна ацаніць сітуацыю і распазнаць небяспеку. Пераканаўча просім не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей. Пры скрыжаванні чыгуначных шляхоў неабходна глядзець па баках і здымаць капюшоны, якія абмяжоўваюць бачнасць. Не забывайце, што праслухоўванне музыкі ў навушнiках або размова па тэлефоне зніжае пільнасць.
Прычынай дарожна-транспартных здарэнняў на чыгуначных пераездах з'яўляецца невыкананне правілаў дарожнага руху вадзіцелямі аўтатранспартных сродкаў, кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, нярэдка ігнаруючымi патрабаванне аб абавязковым спыненні перад забараняючым сігналам святлафора або закрытым шлагбаўмам. Праязджаючы праз чыгуначныя пуці на чырвоны сігнал святлафора, яны грэбуюць элементарнымі мерамі бяспекі, не задумваючыся аб магчымых трагічных наступствах.
Майце на ўвазе, што цягнік раптам спыніць немагчыма! Нават ужыўшы меры экстранага тармажэння, машыніст спыніць цягнік толькі праз 800-1000 метраў!
Пад коламі чыгуначнага транспарту штогод атрымліваюць цяжкія траўмы дзясяткі грамадзян. Нямала выпадкаў траўматызму са смяротным зыходам.
Асобы, якія парушаюць Правілы, нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь!
Чыгунка небяспечная для тых, хто выконвае правілы, хто ўважлівы і асцярожны, дысцыплінаваны ў небяспечнай зоне. А правілы чыгуначнага транспарту простыя, трэба проста іх выконваць.
Намеснік начальніка Полацкага РАУС -
начальнік МГБ А.В. Шатуха