Грошы на вецер

06.09.2024

У апошні летні дзень 57-гадовай пенсіянерцы на мабільны тэлефон з дапамогай мэсэнджару патэлефанавала невядомая жанчына, якая прадставілася работнікам аператара сотавай сувязі і паведаміла, што ў сувязі са зменай тарыфнага плана жанчыне неабходна абнавіць асабісты кабінет, пасля чаго падала спасылку для запампоўкі адпаведнай мабiльнай праграмы.

Пацярпелая перайшла па згаданай спасылцы і запампавала мабiльную праграму, а таксама прадаставіла свае асабістыя дадзеныя пры яе ўсталяванні. На працягу гадзіны ёй праз мэсэнджар патэлефанаваў невядомы мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам следчага камітэта і паведаміў, што ў аддзяленні банка на імя пенсіянеркі адкрыты рахунак для пералічэння сродкаў у Рэспубліку Украіну і супрацоўнікі Следчага камітэта спынілі спробу пераводу грошай з яе рахунку.

Аднак праверыўшы свой баланс, даверлівая жанчына, выявіла, што з яе банкаўскай карты зроблены грашовыя пераводы транзакцыямі па 300 рублёў на агульную суму 3000 рублёў.

Паважаныя грамадзяне, у цяперашні час распаўсюджаны такі спосаб махлярства, падчас якога паступаюць званкі ў розных мэсэнджары (напрыклад, "Telegram", "Viber" і г.д.) з розных абаненцкіх нумароў ад, нібыта, аператараў сотавай сувязі, такіх як "А1", "МТС", "Life". У ходзе гутаркі невядомы паведамляе аб тым, што заканчваецца дзеянне дагавора абаненцкага нумара і яго неабходна прадоўжыць, што можна зрабіць дыстанцыйна: для гэтага неабходна ўстанавіць абноўленую мабiльную праграму аператара сувязі, спасылку на запампоўку якога прадастаўляюць самі. Пасля ўстаноўкі мабiльнай праграмы, якая мае "іконку" гэтай мабiльнай праграмы "Мой МТС", "Мой А1" ці "Мой Life", зламыснікі атрымліваюць доступ да прылады пацярпелага, маючы дадзеныя для ўваходу ў мабiльныя праграмы банкаў, здзяйсняюць крадзяжы грашовых сродкаў сваіх ахвяр ці ж просяць іх саміх пад рознымі падставамі перавесці грашовыя сродкі на абароненыя рахункі. Пры гэтым, ашуканцы апавяшчаюць аб тым, што дадзеная інфармацыя з'яўляецца сакрэтнай, у сувязі з чым яе разгалашэнне цягне крымінальную адказнасць.

Засцерагчы сябе і блізкіх ад рознага роду ашуканскіх схем можна наступнымі простымі правіламі:

  1. Не адказваць на незнаёмыя нумары, асабліва на замежныя нумары;
  2. Памятаць, што ніхто з супрацоўнікаў міліцыі, банка, аператара сотавай сувязі ці іншых арганізацый не будзе прасіць перавесці грашовыя сродкі на "абароненыя" рахункі, не будзе прасіць аформіць на сваё імя крэдыт, не будзе просіць усталяваць "новую/ абноўленую" мабiльную праграму якога-небудзь сэрвісу ці арганізацыі;
  3. Удакладняць у сваіх блізкіх, калег, кіраўнікоў пры асабістай сустрэчы ці званку па сотавай сувязі, ці сапраўды ім патрэбна матэрыяльная дапамога;

Часова выконваючы абавязкі начальніка АПК

старэйшы лейтэнант міліцыі Зуеў А.Д.