Для Наталлі Качанавай правялі экскурсію па будынку, які цяпер знаходзіцца на балансе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Старшыня Савета Рэспублікі ўбачыла, як змяніўся былы Дом афіцэраў, пабудаваны ў 1939 годзе.
Дыялогавая пляцоўка з дэпутатамі Віцебскай вобласці 29-га склікання прайшла прадуктыўна. Такі вынік праведзенай у Полацку сустрэчы падвяла ў гутарцы з журналістамі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава пасля заканчэння мерапрыемства.
Паводле яе слоў, ад удзельнікаў прагучала шмат пытанняў, якія неабходна вырашаць. І гэта будзе зроблена. Пры гэтым асаблівую ўвагу спікер Савета Рэспублікі завастрыла на тым факце, што аналагічныя сустрэчы неўзабаве пройдуць па ўсёй краіне:
— Такія дыялогавыя пляцоўкі мы правядзем з усім дэпутацкім корпусам нашай краіны, таму як мы орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і наша функцыя — работа з дэпутатамі ўсіх узроўняў. Пра гэта нам неаднаразова казаў Прэзідэнт.
Па словах Наталлі Качанавай, пытанні гэтага спектру гучалі і падчас мінулай сустрэчы ў Полацку:
- Вядома, мы ўсе гэтыя пытанні адпрацуем. Паглядзім, што можна і трэба яшчэ зрабіць для таго, каб работа дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў, пачынаючы ад сельскіх саветаў, раённых і гарадскіх дэпутатаў, была дастаткова эфектыўнай. Каб іх работа была бачная, бо іх выбраў народ. Таму што як народныя прадстаўнікі яны павінны жыць жыццём сваіх людзей.
Наталля Качанава таксама адзначыла, што ў кожным рэгіёне кола надзённых пытанняў можа быць абсалютна розным. Аднак ёсць і агульныя для ўсіх. У якасці прыкладу старшыня Савета Рэспублікі прывяла тэму, якая датычыцца крыніц фінансавання работ па добраўпарадкаванні.
Фота Святланы АЛЬСЕВІЧ.