Фестываль "5 крокаў да поспеху і творчасці" запрашае юных палачан пазнаёміцца з дзейнасцю структурных падраздзяленняў Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Навучэнцы, педагогі, бацькі стануць удзельнікамі адукацыйнага маршруту "Займальная экалогія", дня адчыненых дзвярэй "Энергія STEAM", турысцка-спартыўнага квэста "Турызм — гэта стан душы!", творчага арт-старту "Грані талентаў", інтэрактыўнай панарамы "Тэрыторыя маладзёжнай творчасці".
Сумесна з ІСН Полацкага РАУС, ДУА "Сацыяльна-педагагічны цэнтр Полацкага раёна" пройдзе прафілактычная акцыя "Альтэрнатыва". Таксама ў праграме — адкрытыя вучэбныя заняткі аб'яднанняў па інтарэсах рознага профілю на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Сумесна з Наваполацкім прадпрыемствам "Біямехзавод бытавых другрэсурсаў" і аддзелам экалагічнага выхавання будзе працаваць экацэнтр "Мусора.NET!".
Адбудзецца цыкл метадычных мерапрыемстваў па аказанні дапамогі педагогам дадатковай адукацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу.
У рамках Тыдня адбудзецца цыкл мерапрыемстваў (завочны этап) рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта "Скарынаўскія дні ў Полацку — 2024" (да 06.09.2024).
І. Э. Гаўрыльчык, дырэктар Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.