МНС удакладняе правілы па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры звароце піратэхнічных вырабаў

13.08.2024

Дэпартамент па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржпрамнагляд) інфармуе аб тым, што з 28 ліпеня 2024 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2024 г. № 54 "Аб змяненні пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 2" (Далей – пастанова).

Мэтай падрыхтоўкі пастановы з'яўлялася прывядзенне патрабаванняў Правілаў па забеспячэнні прамысловай бяспекі пры звароце піратэхнічных вырабаў, зацверджаных пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 2 (Далей – правілы), у адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2022 г. № 405 "Аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях" і Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што з улікам прынятых змяненняў, у адпаведнасці з пунктам 52 правілаў аб правядзенні феерверачнага паказу (далей – ФП) выканаўца не пазней, чым за 3 працоўныя дні да вызначанай даты, пісьмова па форме згодна з дадаткам 5 да правіл паведамляе ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, на тэрыторыі якіх праводзіцца ФП, тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў і органы па надзвычайных сітуацыях, Дзяржпрамнагляд (у тым ліку абласныя (Мінскае гарадское) упраўленне зыходзячы з тэрытарыяльнай прыналежнасці месца правядзення ФП).

Таксама, з улікам патрабаванняў прынятай Пастановы, у адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 53 правілаў правядзенне ФП не дапускаецца ў будынках, збудаваннях і памяшканнях, у тым ліку на дахах (пакрыццях), балконах, лоджыях і выступаючых частках фасадаў, будынкаў і збудаванняў.

Азнаёміцца з поўным зместам пастановы можна па спасылцы https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22441930p