Няшчасны выпадак з цяжкімі наступствамі не мае прычын, звязаных з тэхнічным станам атракцыёну. Прычынамі здарэння сталі як парушэнне правілаў эксплуатацыі атракцыёну абслугоўваючым персаналам, так і парушэнне правілаў карыстання атракцыёнам пасажырам і суправаджаючай асоба (маці).
Расследаваннем устаноўлены наступныя парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі:
адсутнічаў належны кантроль за работай атракцыёна ў частцы прадухілення несанкцыянаванага (недазволенага) допуску на атракцыён наведвальнікаў;
абслугоўванне наведвальнікаў разам з дзяжурным атракцыёна ажыццяўляў работнік, які не меў адпаведнай прафесіі і не быў дапушчаны да працы ў якасці дзяжурнага атракцыёна;
эксплуатацыйная дакументацыя атракцыёну часткова адсутнічала ці не адпавядала патрабаванням прамысловай бяспекі (адсутнічалі правілы карыстання атракцыёнам, інструкцыя па эксплуатацыі атракцыёну для дзяжурнага атракцыёну не змяшчала дакладных патрабаванняў па парадку работы).
Даведачна.
Падчас расследавання ўстаноўлена, што экспертам у галіне прамысловай бяспекі Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду пры правядзенні тэхнічнага агляду атракцыёна былі дапушчаны парушэнні патрабаванняў прамысловай бяспекі ў частцы правядзення ідэнтыфікацыі атракцыёна і ацэнкі арганізацыі яго бяспечнай эксплуатацыі. За парушэнне службовай інструкцыі пры правядзенні тэхнічнага агляду атракцыёна эксперту Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду аб'яўлена вымова.
25.05.2024 у парку культуры і адпачынку г.п. Хоцімска Магілёўскай вобласці з прычыны працяглай эксплуатацыі (з 1987 года) узнікла няспраўнасць электрамагнітнага тормазу (адбылося кароткае замыканне электрамагнітнай шпулькі тормазу) з наступнай блакіроўкай атракцыёна "Кругавы агляд" (1987 года выпуску, уладальнік – ДУК "Парк культуры адпачынку п. Хоцімск").
У выніку няспраўнасці тормазу атракцыён "Кругавы агляд" апынуўся заблакаваны, пры гэтым у пасажырскіх модулях на вышыні каля 18 м знаходзіліся 2 пасажыры. Эвакуацыя пасажыраў з пасажырскага модуля праводзілася работнікамі МНС пры дапамозе аўтамабільнага каленчатага пад'ёмніка.
16.06.2024 у гарадскім парку імя Жанна Эмануэля Жылібера у г. Гродна на атракцыёне "Малаток" (1999 года выпуску, уладальнік – ТАА "Гродзенскі парк забаў") атрымала траўму нагі дзіця 2011 года нараджэння.
Няшчасны выпадак не мае прычын, звязаных з тэхнічным станам атракцыёну. Прычынай траўміравання стала асабістая неасцярожнасць пасажыра, якая выявілася ў парушэнні "Правілаў паводзін на атракцыёнах" (выставіў нагу за ахоўную агароджу).
28.06.2024 у парку г. Гомель адбыўся прыпынак атракцыёну "Кола агляду" (2014 года выпуску, уладальнік - ЗПВУП "СМАЛЯНКАГРАД"). Прыпынак адбыўся ў выніку блакавання вобада атракцыёну тармазной сістэмай прывадных колаў, выкліканай пашкоджаннем кабеля падлучэння індукцыйнага датчыка становішча рычага тармазной калодкі тормазу. Кабель быў пашкоджаны пры зняцці/устаноўцы ахоўнай агароджы падчас тэхнічнага абслугоўвання.
Падраздзяленні МНС для ліквідацыі наступстваў не прыцягваліся. Работнікамі ЗПУП "СМАЛЯНКАГРАД" з выкарыстаннем ручнога рэжыму кручэння пасажыры былі вызвалены з кабін. Пасажыры не пацярпелі, у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбу.