На тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка функцыянуе 21 добраахвотная дружына

12.08.2024

Павышэнню эфектыўнасці работы па папярэджанні і спыненні правапарушэнняў, раскрыцці злачынстваў і вышуку злачынцаў спрыяе ўцягванне грамадзян у праваахоўную дзейнасць.

У апошні час усё больш увагі надаецца рабоце добраахвотных дружын. Добраахвотная дружына ажыццяўляе сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам упаўнаважаных службовых асоб органаў мясцовага кіравання або юрыдычных асоб, яе стварыўшых.

У дружыну прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя выконваць задачы па аказанні садзейнічання ў ахове правапарадку.

На тэрыторыі Полацкага раёна і г. Полацка функцыянуе 21 добраахвотная дружына. За мінулы перыяд пры сумесным патруляванні затрымана 65 правапарушальнікаў па арт. 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь. Узаемадзеянне РАУС з добраахвотнымі дружынамі вядзецца штодня. Члены добраахвотных дружын аказваюць дапамогу супрацоўнікам Полацкага РАУС у месцах масавага адпачынку грамадзян. Дзяжурствы членаў дружын вызначаны як у дзённы, так і ў вячэрні час.

Найбольш актыўныя добраахвотныя дружыны ў ДУАЗ "Полацкая цэнтральная гарадская бальніца", Полацкі ЗВЭС Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" і УАЗ "Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца".

В.С. Касянкова, афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС (тэкст і фота).

https://www.pvestnik.by