На Полаччыне стартавала дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам"

12.08.2024

З 12 жніўня па 5 верасня 2024 на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна будзе праходзіць дабрачынная акцыя ГА "БРСМ" "У школу з добрым сэрцам".

Дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам" праводзіцца штогод і накіравана на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі.

Яна ўключае ў сябе 2 этапы:

Першы - з 12 жніўня па 26 жніўня прадугледжвае збор канцылярскіх і школьных прылад;

Другі - з 26 жніўня па 31 жніўня ўручэнне неабходных школьных прылад шматдзетным, няпоўным сем'ям, маючым патрэбу, а таксама сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Агульны збор канцылярскіх і школьных прылад ажыццяўляецца ў Полацкім РК ГА "БРСМ" (каб. №322 Полацкага райвыканкама, вул. Талстога, 6).

Тэлефоны для даведак: 46-75-19.

https://www.pvestnik.by