Дзяржаўтаінспекцыя Полаччыны правядзе рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні п'яных і бяспраўных вадзіцеляў

08.08.2024

Выяўленне бяспраўных і нецвярозых вадзіцеляў на дарогах знаходзіцца на пастаянным кантролі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

З мэтай умацавання транспартнай дысцыпліны сярод удзельнікаў дарожнага руху, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, зніжэння цяжару наступстваў ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў і "бяспраўных", з 9 па 12 жніўня 2024 года супрацоўнікі аддзела ДАІ Полацкага РАУС правядуць прафілактычнае мерапрыемства пад назвай "П'янаму і бяспраўнаму – не месца за рулём!".

У названы перыяд інспектары ДПС будуць праводзіць рэйдавых мерапрыемстваў, падчас якіх адпрацуюцца ўсе ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі вобласці, дзе па статыстыцы ёсць найбольшая верагоднасць з'яўлення п'яных і (або) бяспраўных вадзіцеляў за рулём. Асаблівая ўвага будзе надавацца месцам для масавага адпачынку грамадзян!

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за язду ў нецвярозым выглядзе кіроўцу пагражаў штраф і пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам. Калі ў выдыхаемым паветры ўтрымліваецца да 0,8 праміле алкаголю, то кіроўцу пагражае штраф у памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на тры гады.

Калі звыш 0,8 або кіроўца адмаўляецца ад праходжання медыцынскага агляду - штраф складзе 200 базавых велічынь і кіроўца пазбавіцца права кіравання транспартам ужо на 5 гадоў!

У выпадку паўторнага такога парушэння на працягу года, кіроўца будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці з наступнай канфіскацыяй транспартнага сродку.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў падаць у падраздзяленне ДАІ відэафайлы з відэарэгістратараў, якія зафіксавалі факты парушэння ПДР кіроўцамі транспартных сродкаў, якія сваімі дзеяннямі ствараюць пагрозу бяспецы на дарозе.

https://www.pvestnik.by