Для абанентаў мабільных аператараў ашуканцы прыдумалі новы выкрут

07.08.2024

Для абанентаў мабільных аператараў ашуканцы прыдумалі новы выкрут.

Зламыснікі прадстаўляюцца кансультантамі службы падтрымкі аператараў сотавай сувязі і паведамляюць, што ў кліента скончыўся тэрмін дзеяння тарыфу або дамовы на абслугоўванне сім-карты. Для падаўжэння паслугі прапануюць спампаваць фэйкавы дадатак або запоўніць форму, пяройдучы па спасылцы. Спасылка накіроўваецца ў месэнджары, такіх як Viber, WhatsApp або Telegram. Візуальна рэсурсы паўтараюць фірмовы стыль аператара сотавай сувязі, аднак нічога агульнага з ім не маюць.

Мэтай ашуканцаў з'яўляецца завалоданне вашымі грашыма, выкарыстоўваючы атрыманыя дадзеныя - асабісты нумар (доўгі нумар у пашпарце) і код з SMS. У некаторых выпадках да дадзенай тэмы могуць падлучацца нібыта супрацоўнікі праваахоўных органаў або банкаўскіх арганізацый. Таксама ашуканцы прадстаўляюцца супрацоўнікамі камітэта дзяржкантролю або дэпартамента фінансавых расследаванняў.

Коды з SMS у звязку з іншымі дадзенымі дазваляюць ашуканцам аформіць анлайн-крэдыт або перавесці грошы з вашага рахунку.

Не ўступайце ў размову з невядомымі, кім бы яны не прадставіліся.

https://www.pvestnik.by