Полацкі раён наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка

07.08.2024

Полацкі раён наведаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка.

Падчас рабочай паездкі ў рэгіён Ігар Сергяенка спачатку азнаёміўся я з ходам корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемстве "Палімір-агра" — лідэра па кармах у Полацкім раёне.

Аграрыі сельгаспрадпрыемства ўжо нарыхтавалі 4013 т к.ад. - на ўмоўную галаву 21,18 ц.к.а. (раённы паказчык - 13,66 ц.к.а.).

Наступным аб'ектам стала ААТ "Кушлікі" — прыклад эфектыўнага вядзення гаспадаркі на полацкай зямлі. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Фёдар Завадскі распавёў аб становішчы спраў у сельгаспрадпрыемстве, падкрэсліўшы, што з-за частых ураганаў прыйшлося звяртацца да рэзервовай электрычнасці — набываць генератары.

Пабываў упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці і на жніве ячменю, дзе падзякаваў за работу камбайнерам.

ААТ "Кушлікі" — найлепшае ў раёне па аддачы хлебнага поля — 36 ц/га (раённы паказчык 23,2 ц/га).

Завяршыўся візіт абмеркаваннем з работнікамі лясной гаспадаркі тэмпаў уборкі наступстваў ліпеньскага ўрагану, ад якога на тэрыторыі Азінскага сельсавета пацярпела вялікая тэрыторыя лесу.

Больш падрабязна ў бліжэйшым нумары "ПВ"

Фота Віктара Чарняўскага.

https://www.pvestnik.by