Аб удзеле ў міжнародным конкурсе

06.08.2024

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Законам Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі" Генеральная пракуратура вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.

У адпаведнасці з арт. 13 названай Канвенцыі кожная дзяржава ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асобных асоб і груп за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для паглыблення разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама ствараемых ёю пагроз.

У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явай Беларусь разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргыстанам, Расіяй, Таджыкістанам прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета органа галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы "Разам супраць карупцыі!", адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.

Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай федэрацыі, рэарганізатарамі — Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеяння карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Беларусь.

Канкурсантам ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях "Лепшы малюнак", "Лепшы плакат" і "Лепшы відэаролік".

Чакаецца, што ў конкурсных работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтве ў гэтым напрамку.

Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.antiсorruption.life да 1 кастрычніка 2024 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.

Першы этап - паўфінал праводзіцца да 25 кастрычніка асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца Нацыянальнымі конкурснымі камісіямі. Па выніках плануецца правядзенне цырымоніі ўзнагароджання.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, які пройдзе ў кастрычніку - лістападзе. Падчас яго Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў г. Маскве, прымеркаваўшы дадзеную падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).