Скарыстацца правам на адну бясплатную спробу ЭКА могуць выключна шлюбныя пары пры наступных умовах:
- наяўнасць медыцынскіх паказанняў і адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў, вызначаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
- адсутнасць медыцынскіх паказанняў да выкарыстання донарскіх палавых клетак;
- шлюб павінен быць афіцыйна зарэгістраваны;
- наяўнасць у абодвух мужа і жонкі грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- узрост жонкі не старэйшы за 40 гадоў.
Для атрымання магчымасці правядзення ЭКА на бясплатнай аснове сямейнай пары неабходна звернецца на прыём да ўрача-акушэра-гінеколага жаночай кансультацыі або загадчыка аддзялення, папярэдне патэлефанаваўшы па тэлефоне +375214 492147.
Перад накіраваннем на абласную камісію неабходна прайсці даабследаванне мужу i жонцы.