Пры абмежаванні заходзіць у лес можна для прагулак, збору грыбоў або ягад. Уязджаць на тэрыторыю лесу на машыне нельга, таксама забаронена разводзіць вогнішчы. Забарона азначае, што грамадзяніну нельга наведваць лес ні пры якіх умовах.
Для тых, хто парушыць рашэнне райвыканкама прадугледжана адказнасць: штраф да 12 базавых велічынь. У выпадку, калі вы не толькі апынуліся ў лесе ў пажаранебяспечны перыяд, але па Вашай віне былі знішчаны або пашкоджаны лясныя насаджэнні штраф можа скласці да 30 базавых велічынь, таксама парушальніку прыйдзецца пакрыць шкоду за пашкоджаны лясны фонд.
На працягу дня ў сувязі з пераменлівым надвор'ем у краіне сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць дадзеныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.