У перыяд з 5 па 8 жніўня ў рамках вучэнняў будзе праводзіцца кантрольнае апавяшчэнне грамадзян, звольненых у запас.
Ваеннаабавязаным па месцы жыхарства будуць накіроўвацца позвы аб яўцы ў ваенны камісарыят. Таксама апавяшчэнне будзе ажыццяўляцца і з дапамогай SMS-паведамленняў. Плануецца апавясціць каля 2000 грамадзян.
Пасля абвесткі (позвай або SMS-паведамленнем) ваеннаабавязаным неабходна з'явіцца ў прызначаны час на пункт збору ваеннага камісарыята.
Адпраўка ваеннаабавязаных у вайсковыя часці падчас мабілізацыйных вучэнняў не плануецца!