Паважаныя жыхары і госці г. Полацка і Полацкага раёна!

02.08.2024

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 06 па 09 жніўня 2024 года органамі ўнутраных спраў праводзіцца асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Побыт", накіраваны на комплекснае прымяненне мер агульнай і індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, павышэнне ўзроўню ўзаемадзеяння суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і ўцягванне грамадзян для аказання садзейнічання пры рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні хатняга гвалту.

У вырашэнні праблем хатняга гвалту Вам дапамогуць:

Праваахоўныя органы. Калі Вы падвяргаліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефонах 46-32-02 або 102.

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтра ёсць псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, якія дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася (тэл. 46-17-95, 46-11-58).

Медыцынскiя ўстановы. Калі Вы пацярпелі ад фізічнага гвалту, звернецеся па медыцынскую дапамогу, зафіксуйце пабоі. У далейшым заключэнне ўрача дапаможа пакараць злачынцу.

Памятайце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовы аказаць Вам дапамогу і падтрымаць Вас. Гвалт у сям'і можна спыніць!