Удзел у жаночых спаборніцтвах па скачках на батуце прынялі 16 дзяўчат. У кваліфікацыі на "Акор Арэне" наша Віялета Бардзілоўская набрала 56,340 бала і прайшла ў фінал з другой пазіцыі, прапусціўшы наперад толькі пераможцу гульняў у Токіа Чжу Сюйін з Кітая. У фінале выступаўшая першай магіляўчанка за сваё выкананне атрымала ад суддзяў 56,060 ачкі — гэты вынік здолела перасягнуць толькі брытанка Брайони Пэйдж (56,480), дадала да тытула дзеючай чэмпіёнкі свету званне алімпійскай чэмпіёнкі. У Бардзілоўскай серабро, тройку прызёраў замкнула канадка Сафіян Място (55,650).