Фотафакт: у Полацкім лясгасе працуе студатрад

11.07.2024

У Полацкім лясгасе працягвае працу студатрад, які складаецца з 16 чалавек ва ўзросце ад 16 гадоў. Падчас трэцяга працоўнага семестра задача ў іх простая, але адначасова складаная: праполваць малады параснік, знішчаць пустазелле. Словам, зрабіць усё, каб палегчыць жыццё пухнатым лясным прыгажуням.

Накіроўваючымі арганізацыямі з'яўляюцца Полацкая РА ГА "БРСМ" і ўпраўленне па адукацыі Полацкага райвыканкама.

https://www.pvestnik.by