Так, састаў №658/657 Брэст – Мінск – Полацк цяпер будзе хадзіць па маршруце Брэст – Мінск – Крулеўшчызна. З Брэста ён паедзе 22, 23, 24, 29, 30, 31 ліпеня, а з Крулеўшчызны – 23, 24, 25, 30, 31 ліпеня і 1 жніўня. Цягнік Полацк – Крулеўшчызна пакуль наогул выходзіць з абарачэння.
Цягнік № 80 Калінінград – Санкт-Пецярбург адпраўленнем з Калінінграда 23, 24, 30 і 31 ліпеня 2024 года паедзе праз Мінск, Оршу і Віцебск.
Цягнік № 869/870 Полацк – Мінск адменены для наступных дат:
з адпраўленнем з Полацка – 24, 25, 31 ліпеня і 1 жніўня;
з адпраўленнем з Мінска – 23, 24, 30 і 31 ліпеня.
Таксама ў БЧ адмянілі на час рамонту бесперасадачныя вагоны ў зносінах Віцебск – Лынтупы і Віцебск – Друя.
Паміж Мiнскам і Полацкам будзе хадзіць састаў №872/871. Ён пройдзе праз Оршу і Віцебск. Адпраўленне са сталіцы – 23, 24, 30 ліпеня ў 16:48, а 31 ліпеня састаў адправіцца ў 16:43 і прыбудзе ў Полацк у 21:40. З Полацка ён адправіцца 24, 25, 31 ліпеня і 1 жніўня ў 6:36 і прыбудзе ў Мінск 24, 25,31 ліпеня ў 11:19, а 1 жніўня – у 11:16.
У прэс-службе БЧ адзначылі, што ў названыя дні на ўчастках Полацк – Круляўшчызна і Маладзечна – Круляўшчызна – Паставы асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца па змененым маршруце і раскладзе.