Кіраўніцтва Віцебскай і Пскоўскай абласцей, удзельнікі і госці юбілейнай сустрэчы, у іх ліку палачане, усклалі кветкі да помніка камсамольцам-падпольшчыкам у в. Прошкі (Беларусь) і помніка Героя Вялікай Айчыннай вайны Марыі Пынто (Расія) і традыцыйна выканалі легендарную "Кацюшу".
Для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі канцэртную праграму, інтэрактыўныя пляцоўкі ў выглядзе "Партызанскай вёскі". Свае таленты прадэманстравалі і полацкія калектывы. Кіраўніцтва Віцебскай і Пскоўскай абласцей наведала маладзёжны беларуска-расійскі адукацыйна-патрыятычны лагер "Курган-2024".
Тут жа было запалена вогнішча дружбы.