Полацку перадалі копіі штандараў 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў

08.07.2024

Сімвалічна, што ўдзельнікі праекта "Дарогамі Славы" прыбылі ў Полацк у дзень святкавання 1162-годдзя.

У сувязі з гэтым у маршруце руху аўтакалоны плошча Свабоды, дзе праходзіла святочнае мерапрыемства. На галоўнай сцэне горада адбылася ўрачыстая перадача гістарычных копій штандараў 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў. Ігару Марковічу, старшыні Полацкага райвыканкама, і навучэнцам ваенна-патрыятычных класаў іх перадаў генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў, старшыня ГА "Беларускі саюз афіцэраў".

Сэнс перадачы штандараў у тым, каб яшчэ раз нагадаць новаму пакаленню пра подзвігі байцоў Чырвонай Арміі, падпольшчыкаў, партызан, мірнага насельніцтва ў барацьбе з акупантамі.

https://www.pvestnik.by