Глыбока сімвалічна, што сёлета слаўныя даты легендарнага і гераічнага летапісу Полацкай зямлі супалі са святкаваннем 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы самаадданасці і мужнасці, згуртаванасці і адзінству нашых бацькоў і дзядоў родны край працягнуў яўляць свету сваю духоўную веліч і неперасягненую прыгажосць, радаваць паступальным развіццём і імкненнем да дасканаласці.
Нізкі паклон усім вам, дарагія землякі, хто абараняў нашу Айчыну на палях бітваў, па крупінках аднаўляў краіну ў пасляваенны час, штодзённай добрасумленнай працай закладваў трывалы падмурак для сучасных дасягненняў, а сёння з непрыхаваным гонарам пра мінулае ўпэўнена крочыць у будучыню, перадаючы моладзі стваральную эстафету пакалення пераможцаў.
Няхай ваш плённы шлях і ў далейшым будзе насычаны кіпучай энергіяй і творчым парывам, напоўнены новымі поспехамі і дасягненнямі ў імя любімай Беларусі і дабрабыту нашага народа.
Ад усёй душы жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, мірнага неба, аптымізму, шчасця і дабра.