У Полацку прайшоў канцэрт з элементамі квіза

08.07.2024

Чарговы падарунак для горада ў яго 1162-годдзе. У рамках "Дарогамі славы" на галоўнай Полацкай сцэне прайшоў святочны канцэрт ад арганізатараў праекта.

Для гасцей і жыхароў горада выступалі фольк-гурт "Добрыя людзі", Аляксандр Мелех, ансамбль "Белы Птах", Андрэй Цямчык, арт-праект "Брэнд.БАЙ, група SKYNET, Вера Палякова і група "Аўра". Спявалі пра вайну, пра перамогу, пра сяброўства і каханне. Зала падпявала, адорвала артыстаў бурнымі апладысментамі. Сюрпрызам для многіх стала віктарына на веданне гістарычных фактаў, звязаных з ваеннай аперацыяй "Баграціён". Палачане паказалі, што яны добра ведаюць гісторыю, за што атрымалі памятныя прызы.

А ў завяршэнні канцэрта ўсе дружна выканалі патрыятычны хіт "Каханую не аддаюць".

https://www.pvestnik.by