Купанне забаронена ў сувязі з неадпаведнасцю вады патрабаванням мікрабіялагічных паказчыкаў бяспекі на падставе дадзеных Полацкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
1 ліпеня спецыялісты Полацкага ЗЦГЭ правялі лабараторныя даследаванні і выявілі неадпаведнасць па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі ў пробах вады на левым беразе Заходняй Дзвіны, дзе добраўпарадкавана афіцыйнае месца адпачынку палачан.
Па выніках даследаванняў цэнтр гігіены і эпідэміялогіі накіраваў інфармацыйны ліст у Полацкі райвыканкам аб забароне купання і занятку відамі воднага спорту на дадзеным участку.
Таксама ў цэнтры растлумачылі, што падставай для адмены мер па абмежаванні рэкрэацыйнага выкарыстання паверхневага воднага аб'екта стане атрыманне двух паслядоўных станоўчых вынікаў лабараторных даследаванняў вады аб адпаведнасці яе патрабаванням Гігіенічнаму нарматыву па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі.