Адраджэнне праваслаўных традыцый хрысталюбівага воінства, фарміраванне сапраўдных духоўна-маральных каштоўнасцей і патрыятызму ў свядомасці моладзі - важныя задачы супрацоўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы і пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. На іх ажыццяўленне накіраваны злёт.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 150 чалавек (13 каманд) з розных епархій Беларускай праваслаўнай царквы. Гонар полацкай зямлі адстойвалі навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылiшча з духоўнікам – клірыкам парафіі храма Святога Архангела Міхаіла г. Наваполацка і іерэем Ціханам Антухам. На працягу тыдня моладзь спаборнічала ў стральбе з пнеўматычнай зброі, ваенізаванай эстафеце, падцягванні на перакладзіне, следапытанні, гістарычнай і духоўнай віктарынах. Таксама хлопцы змагаліся за званне лепшага ў конкурсе строю і песні.
Усе ўдзельнікі злёту праявілі характар і волю да перамогі, згуртаванасць і крэатыўнасць. Па выніках ваенна-прыкладных камандных і асабістых спаборніцтваў усе паказалі высокія вынікі. Кубак пераможцы XVI ваенна-патрыятычнага, спартыўнага злёту праваслаўнай моладзі імя дабравернага князя Канстанціна Астрожскага атрымала каманда Полацкай епархіі "Палачане", якую прадстаўлялі навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылiшча.
Таксама кадэты занялі першыя месцы ў камандным першынстве па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, у намінацыі "Прадстаўленне каманд", ваенізаванай эстафеце і строі. Асобна былі адзначаны Раман Манькоўскі, Аляксандр Бараноўскі, Ягор Дзмітрыеў, Цімур Нарушэвіч, Андрэй Русак.
У 2024 годзе XVI ваенна-патрыятычны, спартыўны злёт праваслаўнай моладзі імя дабравернага князя Канстанціна Астрожскага прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 40-годдзю заснавання Сабора ўсіх беларускіх святых.