4 ліпеня адкрыўся пасля рэканструкцыі стадыён Полацкай СДЮШАР № 2 ("Спартак")

05.07.2024

4 ліпеня адбылася знакавая падзея для ўсіх спартсменаў Полаччыны – адкрыўся пасля рэканструкцыі стадыён Полацкай СДЮШАР № 2 ("Спартак").

Пачалося мерапрыемства з урачыстага шэсця ветэранаў спорту, трэнераў-выкладчыкаў, інструктараў-метадыстаў спартыўных устаноў, выхаванцаў спартыўных школ Полаччыны. Пад гукі маршу ў выкананні ваеннага аркестра в/ч 5530, з шарамі, сцягамі яны прайшліся па абноўленых бегавых дарожках.

Віталі іх шматлікія гледачы на трыбунах, а таксама ганаровыя госці, сярод іх Святлана Адзінцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ігар Марковіч, старшыня Полацкага райвыканкама, Іосіф Грыбовіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Дзяніс Фацееў, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Яўген Чысцякоў, начальнік аддзела спорту і турызму Полацкага райвыканкама, Мікалай Шарстнёў, старшыня Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", Міхаіл Мяшкоў, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, ветэран спорту, Таццяна Філімонава, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, старшыня БПРКІСТ.

- Сённяшні дзень па праве стане датай новага нараджэння нашага абноўленага стадыёна "Спартак". Яго багатая гісторыя напоўнена гучнымі і вялікімі імёнамі, яркімі перамогамі, незабыўнымі момантамі суперніцтва розных пакаленняў, — звярнуўся да прысутных Ігар Марковіч. - Няхай наш абноўлены стадыён будзе адным з сімвалаў спартыўных здзяйсненняў і перамог!

Госці жадалі спартсменам перамог, школе развівацца і, вядома, дарылі падарункі. Адразу пасля адкрыцця на стадыёне прайшоў адкрыты раённы турнір па футболе, а права першага ўдару па мячы далі прысутным на ўрачыстай цырымоніі Ігару Марковічу, Дзянісу Фацееву, Мікалаю Шарстнёву, Іосіфу Грыбовічу.

Стадыён змяніўся да непазнавальнасці, і цяпер хлопцы з велізарным задавальненнем будуць займацца фізкультурай на школьным спарткомплексе. Упэўнены, што спартыўны аб'ект у будучыні стане цэнтрам здароўя, гарманічнага духоўнага і фізічнага развіцця дзяцей і падлеткаў, а для кагосьці і першым крокам да алімпійскіх медалёў.

https://www.pvestnik.by