Работы па аднаўленні электразабеспячэння ў 110 населеных пунктах ідуць на тэрыторыі Полацкага, Ушацкага і Верхнядзвінскага раёнаў. Па стане на 10:00 задзейнічаны 46 аварыйна-аднаўленчых брыгад колькасцю 162 чалавекі, 74 адзінкі спецтэхнікі, падрыхтаваны і гатовы да выкарыстання ў выпадку неабходнасці дызель-генератары.
Тэхналагічныя парушэнні ў электрасеткавым комплексе адбыліся з-за ураганнага ветру, які стаў прычынай масавага падзення дрэў на лініі электраперадачы. У цяперашні час персанал праводзіць аператыўныя пераключэннi, абыходы, работы па зняцці паваленых на ЛЭП дрэў, замене абарваных правадоў і зламаных апор, спажыўцоў засілкоўваюць па рэзервовых схемах электразабеспячэння. Паралельна ўхіляюцца пашкоджанні па зваротах жыхароў у сетцы 0,4 кВ.
РУП "Віцебскэнерга" робяцца ўсе неабходныя дзеянні па аднаўленні электразабеспячэння спажыўцоў у максімальна магчымыя кароткія тэрміны.