У Полацку ўручылі юбілейныя медалі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

02.07.2024

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў былым непаўналетнім вязням фашызму да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Адзінцова, ваенны камісар Полацкага i Расонскага раёнаў і г. Наваполацка Віктар Рабчанка, прадстаўнікі грамадскасці пабывалі ў гасцях у Надзеі Ягораўны Таскаевай, Надзеі Мікалаеўны Івановай, Валянціны Андрэеўны Карповіч, Надзеі Фёдараўны Бунто.

Цёплыя віншаванні, медалі, а галоўнае — увага, — і вочы ветэранаў заблішчалі ад шчасця.

Таксама былым непаўналетнім вязням фашызму ўручаны віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнк і- ліст-трохкутнік і падарункі ад раённай арганізацыі РГА "Белая Русь".

https://www.pvestnik.by