Сяргей Ляўковіч сустрэўся з прафесарска-выкладчыцкім калектывам і студэнтамі Полацкай ВНУ

21.06.2024

У Полацкім дзяржаўным універсітэце імя Еўфрасінні Полацкай адбылася сустрэча памочніка прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Сяргея Ляўковіча з прафесарска-выкладчыцкім калектывам і студэнтамі.

У ходзе адкрытага дыялогу былі ўзняты актуальныя тэмы - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Памочнік прэзідэнта падкрэсліў важнасць гэтых падзей не толькі з этычнага пункту гледжання, але і ў кантэксце выхавання маладога пакалення, якому важна даносіць ідэю міру і недапушчэння глабальнага канфлікту.

- Наш свяшчэнны абавязак захаваць дзяржаўны суверэнітэт і зрабіць незваротным, гарантаваць права цяперашняму і наступным пакаленням быць паўнапраўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі, — сказаў Сяргей Віктаравіч.

Таксама адной з актуальных тэм дыялогу стаў XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

На заканчэнне сустрэчы Сяргей Ляўковіч адказаў на пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў мерапрыемства.

Фота Святланы АЛЬСЕВІЧ.

https://www.pvestnik.by