25 чэрвеня 2024 года з 9.00 да 16.00 гадзін у Віцебскай вобласці пройдзе планавая тэхнічная праверка сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва. У гэты час будуць уключаны электрасірэны, перадавацца паведамленні па FM радыёпрыёмнiках і сістэмах гучнай сувязі гандлёвых цэнтраў, чыгуначных вакзалаў, аўтавакзалаў.
Мерапрыемствы праводзяцца ў мэтах падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці і своечасовага папярэджання насельніцтва пра пагрозу ўзнікнення або ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама інфармавання аб парадку паводзін у стварыўшыхся умовах.
МНС нагадвае: пры падачы сігналу "Увага ўсім!" шляхам уключэння электрамеханічных сірэн, спецыялізаваных тэхнічных сродкаў апавяшчэння, а таксама іншых сігнальных сродкаў, неабходна ўключыць радыёпрыёмнiк і праслухаць экстранае паведамленне аб існуючым становішчы і парадку дзеяння насельніцтва.
Просьба, захоўваць спакой і грамадскі парадак!