Маршрут №2 "Бальніца (Ксты) - Бальніца (Ноўка)" і№22 "Марыненка - Бальніца (Ноўка)" будуць прытрымлівацца ў прамым кірунку да прыпынку " Паліклініка" без змен, далей праз прыпынкі "Камуністычная", "Школа №1" (у зваротным напрамку), "Юбілейная", "Саюздрук" (у зваротным напрамку) і далей па маршруце без змен.
Маршрут №4 "Марыненка – Баравуха" будзе рухацца да прыпынку "Кульнёва" без зменаў, далей праз прыпынкі "Школа №1" (у прамым кірунку), "Камуністычная", "Паліклініка" і далей па маршруце без змен.
Маршрут №8А "Аўтавакзал – Бабушкіна праз Аэрапорт" будзе рухацца ад прыпынку "Швейная фабрыка" праз прыпынкі "Юбілейная" (у зваротным кірунку), "Школа №1" (у прамым кірунку), "Камуністычная", "Паліклініка" і далей па маршруце без змен.
Маршрут №24 "Аўтавакзал – Ксты праз Аэрапорт" будзе рухацца ад прыпынку "Швейная фабрыка" праз прыпынкі "Юбілейная" (у зваротным кірунку), "Школа №1" (у прамым кірунку), "Камуністычная", "Паліклініка", "Райвыканкам" (у зваротным кірунку), "Педагагічны каледж", "Эканамічны каледж" і далей па маршруце без змен.
Маршрут №30Э "Валагіна (Полацк) – Наваполацк праз Аэрапорт" будзе рухацца ў прамым кірунку без змен да прыпынку "Школа №9", далей прыпынак "Эканамічны каледж", "Алімпіец" і далей па маршруце. У зваротным кірунку маршрут будзе рухацца без змен да прыпынку "Матросава", далей па вул. Зыгіна, на скрыжаванні з вул. Е.Полацкай паверне ў бок прыпынку "Школа №9" і далей па маршруце.
Азнаёміцца са схемамі маршрутаў можна на сайтах філіяла "Аўтобусны парк №2 г. Полацка" ААТ "Віцебскаблаўтатранс" ap2polotsk.of.by і ДП "Аператар перавозак" vitoperator.by.