Мост на аўтадарозе Обаль-Полацк зачынены на рамонт. Зменена арганізацыя руху транспарту

17.06.2024

У Шумілінскім раёне зачынены на рэканструкцыю мост на аўтамабільнай дарозе Н-3950 "Обаль-Полацк", размешчаны на 15,543 кіламетры паблізу в. Пагіршчына. У гэтай сувязі змянілася арганізацыя руху транспарту, паведамляе telegram-канал "ДАІ Віцебшчыны".

На час рэканструкцыі прадугледжаны аб'езд па аўтадарозе Р20 "Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай Рэспублікі" праз вёскі Залессе, Малая Пушча, Вялікая Пушча і Матусава.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі заклікаюць вадзіцеляў улічваць інфармацыю і загадзя планаваць маршрут руху.

https://www.pvestnik.by