На ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю трэцяга працоўнага семестра-2024, сабраліся навучэнцы полацкіх каледжаў, якія вырашылі правесці канікулы з карысцю.
- Больш за 60 гадоў таму, такія ж хлопцы, як вы, заклалі асновы студтрадаўскага руху. І Полацкая моладзь годна працягвае гэтыя традыцыі. Студатрад - гэта не проста школа жыцця, гэта магчымасць рэалізаваць сябе, свой патэнцыял, знайсці новых сяброў. Жадаю, каб у Год якасці Вам удалося чарговы раз даказаць, што студатрады, якія працуюць на Полацкай зямлі, самыя лепшыя, – звярнуўся да моладзі другі сакратар Полацкага РК ГА "БРСМ" Валерый Коваль.
Доўгачаканым момантам стала ўручэнне пуцёвак у трэці працоўны семестр 2024. А затым у знак падзякі героям за магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам студатрадаўцы ўсклалі кветкі да падножжа помніка 23-м гвардзейцам-рыгораўцам.
Хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць у атрадах рознай накіраванасці: педагагічных, экалагічных, сельскагаспадарчых, сэрвісных, вытворчых і медыцынскім.