Значная частка такіх злачынстваў адбываецца з-за бестурботнасці саміх пацярпелых, калі ўладальнікі не забяспечваюць бяспеку сваёй маёмасці. У большасці выпадкаў - гэта крадзяжы, учыненыя свабодным доступам, калі гаспадар пакідае веласiпед у пад'ездзе альбо ў тамбуры перад кватэрай.
Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама пераканаўча просіць грамадзян не забываць аб захаванні элементарных правілаў, прытрымліваючыся якіх, можна зберагчы сваю маёмасць ад злачынных замахаў:
- не пакідайце веласiпеды ў пад'ездах, на пляцоўках, а размяшчайце іх у сябе ў кватэрах;
- знаходзячыся ў кватэры, заўсёды замыкайце на ключ тамбурныя дзверы;
- абсталюйце веласiпед супрацьугоннай прыладай (спецыяльны супрацьугонны трос або ланцуг з замком);
- інфармуйце органы ўнутраных спраў аб усіх старонніх асобах, заўважаных у пад'ездах, якія вядуць сябе насцярожана, выглядваюць якую-небудзь маёмасць, чакаючых каля пад'езда і спрабуючых увайсці ўслед за жыхарамі;
- наведваючы месцы масавага збору грамадзян (супермаркеты, кафэ і да т.п.), не пакідайце без нагляду свой веласiпед, спадзеючыся на прыстойнасць навакольных.
М.П. КРАЦЯНОК,
начальнік АУР
Полацкага РАУС.